Літаратурнае чытанне

Серада 27 мая

ТЭМА: К. Каліна. «Чэрвень і Сонейка»; І. Муравейка. «Колеры
года». 


На ўроку ты 
  • пазнаёмішся з творамі пра лета Клаўдзіі Каліны "Чэрвень і сонейка",  Івана Муравейкі "Колеры года".
Хвілінка чытання.
Чэрвень. Чарнеюць суніцы i чырванеюць чарніцы.
  • Прачытай моўчкі 3 разы.
  • Прачытай шэптам.
  • Прачытай  з клічнай інтанацыяй.
  • Прачытай з пытальнай інтанацыяй.
  • Выпраў памылку.
  • Прачытай правільна.


Чэрвень і Сонейка
Клаўдзія Каліна

Бегае Чэрвень з са́менькага ранку і да вечара па садах, палях, лясах, і ні ўпынку, ні адпачынку яму няма. Усюды трэба паспець, усё дагле́дзець.
Не паспеў абабе́гчы ўсе сады, паглядзець, ці добрая завязь на дрэвах, як на поле пара́: на жыта зірнуць, падрасціць лён, каб даўжэйшы рос, папрасіць, каб Вецер прыгнаў хмару з дажджом ды астудзіў ад спякоты зямлю...
А тут яшчэ трэба ў лес завітаць, дагле́дзець сунічкі, павярнуць іх да Сонейка, каб сокам наліваліся. А Сонейка ўжо на схіле, хутка і вечар...
— Ох, які кароткі дзень! — ска́рдзіцца Чэрвень. — Сонейка, памажы мне, свяці даўжэй.
Сонейка слухае Чэрвеня і кожныя суткі ўсё болей прыбаўляе дня.
Чэрвень за дзень усюды пабывае: паглядзіць, як у лесе даспяваюць сунічкі, загляне ў вожыкаву схованку, паціка́віцца, як гаду́юцца малыя важаняткі, і ў гнёзды птушыныя зазірне. Так за турботамі не заўважае, як бяжыць час. I вось чутна, як звіняць на лузе косы, пачалася касавіца... Новыя клопаты ў Чэрвеня.
— Сонейка, будзь ласкава, прыбаў яшчэ дня! Людзям сена трэба высушыць, — просіць зноў Чэрвень.
Сонейка слухала Чэрвеня, прыбаўляла дня, прыбаўляла ды і перастала.
— Усё! — кажа. — Болей не магу прыбавіць ні хвілінкі... Ночка кры́ўдзіцца, зусім кароценькая стала. Не паспее згаснуць неба на захадзе, як ружавее на ўсходзе!
— I за гэта дзякуй! — кажа Чэрвень. — I так ты мне памагло. Я і садавіну пад гадава́ў, я і жыта вы́каласіў, і лён падрасціў, і ягады сокам наліў... I шмат іншай работы зрабіў. Не сорам майму брату Ліпеню будзе ў вочы глянуць.
Вось чаму ў Чэрвеня самы доўгі дзень і самая кароткая ноч. Гэта Сонейка дружыць з Чэрвенем і памагае яму.
  •   
  • Адкажы на пытанні да тэксту.

  • Папрацуй са слоўнікам "Летнія месяцы".

  •  
  • Прачытай тэкст "Чэрвень і сонейка"  
  • Адкажы на пытанні віктарыны.
Віктарына


  • Прачытай верш Івана Муравейкі "Колеры года",  
  • Колеры года 

    — Самы прыгожы —
    Колер зялёны, —
    У маі шапталі
    Бярозы ды клёны.

    — Самы гарачы —
    Золата колер, —
    Улетку звінела
    Жытнёвае поле.

    — Самы ярчэйшы —
    Колер чырвоны, —
    Увосень рабіна
    Шумела штодзённа.

    — Самы бліскучы —
    Колер бялюткі, —
    Спявала зіма
    Ў завеевы дудкі.

    А дзеці сказалі
    Прасторам і сонцу:
    — Усе колеры года
                   Мы любім бясконца! 
  • Злучы радкі верша ў адпаведнасці са зместам.


 Чытаць дадатковыя кнігі



Панядзелак 25 мая
ТЭМА: Пазакласнае чытанне "Сям'я - прытулак дабрыні".


На ўроку ты
  •  пазнаёмішся з творамі пра сям’ю, пра сумесныя справы бацькоў і дзяцей.

     Моўная размінка.


Свеціць як сонца,
Ад самай калыскі
Вобраз любімы,
Родны i блізкі. 
(Мікола Xвeдapoвіч)






- Прачытай вочкамі.
- Чытанне шэптам.
- Чытанне-«гудзенне».
- Чытанне з клічнай інтанацыяй.
*Пра каго ідзе размова?
Пазнаёмся з творамі для чытання. 





    • Назаві вершаваныя творы пра матулю. 



    • Што дзяўчынка хацела падарыць маме ў вершы Эдзі Агняцвет "Маме"? Разгледзь малюнак і ўспомні радкі з верша, зачытай іх.


    • Успомні верш Веры Вярбы "Матуліны рукі" і выканай гульнявое практыкаванне.



    Што робяць матуліны рукі для дзяцей?







    Гульня "Так ці не" 
    • Якія рукі ў мамы ў вершы Паўлюка Пранузы "Маміны рукі"?


    Успомні творы ў прозе пра матулю. Што ў цябе выклікала ўсмешку ў творы "Кампот" Клаўдзіі Каліны?


    Якія творы пра бабулю ведаеш? Знайдзі памылкі ў апавяданні Васіля Хомчанкі "Апельсін". Адзнач словы, якія няправільна ўжыты.

    Гульня "Знайдзі памылкі"


    • Які твор пра тату прачыталі? Успомні твор Даіра Слаўковіча "Разумны аловак". Адкажы на пытанні віктарыны па зместу твора.


      Віктарына  

      •  Паспрабуй скласці сінквейн пра сям'ю. Выкарыстай памятку на флэш-картцы. Правер сябе.

      • Злучы часткі прыказак пра сям'ю, матулю.

      Серада 20 мая
      Чытаем бібліятэчныя кнігі

      Панядзелак 18 мая


      ТЭМА:  І. Муравейка. «Праўнук Перамогі»

      На ўроку ты
      • пазнаёмішся з творам Івана Муравейкі "Праўнук Перамогі".
      Моўная размінка.


        Нам хораша ў нашай краіне.


        Жыві, Беларусь, прыгажэй! 


        (Hiнa Галіноўская)


        Прачытай скорагаворку, выразна вымаўляючы кожнае слова.
        Прачытай моўчкі 3 разы.
        Прачытай шэптам.
        Прачытай  хутка.
        Прачытай з клічнай інтанацыяй.

        За што мы любім сваю Радзіму?


        Цi заўсёды на Беларусі было мipнa i спакойна?

        Гульня "Перакладчыкі"
        Перакладзіце словы, якія сустрэнуцца ў творы, на рускую мову.

        Прачытай.
        Прачытай дыялог Васілінкі i Лянка на с. 104.


        Хто з вашых сваякоў ваяваў? Раскажы.


        Прачытай верш "Праўнук Перамогі" Івана Муравейкі, с. 105-106.
        Адкажы на пытанні, с. 106.
        Прачытай рубрыку "Азбука ветлівасці"с. 106.
        Чаму мы павінны заўсёды помніць пра подзвіг ветэранаў?


        Прачытай вершаваныя радкі,  с. 106.
        За што трэба пакланіцца ветэранам?




        "Чароўная скарбонка" 
        Разгледзь выявы помнікаў. Прачытай інфармацыю аб іх. Раскажы, што запомнілася.
        Правер сябе.

        Падрыхтуй выразнае чытанне верша

        Комментариев нет:

        Отправить комментарий