Беларуская мова


     Гатовімся да алімпіяды
     

1. Складзі ланцужок з трох-чатырох слоў такім чынам, каб кожнае наступнае слова пачыналася з апошняй літары папярэдняга. Апошняе слова ў ланцужку павінна закончыцца на першую літару першага слова.

 

Прыклады адказаў:

Работа, агурок, камар.

Кветка, адказ, знак, кошык.

 

2. Адгадай загадку-анаграму.

 Яна да мора цягнецца заўжды,

 Бяжыць, віляючы, управа, улева…

 Ледзь перастаў склады — і вось тады

 Адразу стане часткай дрэва.  

У. Мацвеенка

 

3. Здагадайся, як казу ператварыць у насякомае.

Прыклад адказу:  

 

4. Адгадай загадкі.

 Вабіць нас яно заўжды

 Ягадамі, жытам,

 Звонкай свежасцю вады,

 Сонечным блакітам.  

 

А яна палоніць сном

 Луг, і сад, і поле,

 Пакрывае рэчку льдом,

 Снегам — наваколле.  

М. Пазнякоў

 

5. Здагадайся, якіх слоў не хапае, і дапішы верш.

 Прынёс дзядуля капялюш,

 А капялюш — паўнюткі…  .

 Грушы — быццам на малюнку!

 Дзеці рады… 

М. Чарняўскі

 

6. Пра якія словы ідзе гутарка ў загадках.

 Яна — мана, ды ў ёй намёк,

 Добрым малайцам урок.

 А “З” на “С” мяняй і тут –

 Ужо вайсковы атрыбут.  

У. Мацвеенка

 

7. Скончы прыказкі.

 Хто працуе, той…  .

 Няма смачнейшай вадзіцы, як з…  .

 

8. Падкрэслі галоўныя члены сказа.

 Мыш злавіў кот.

 

9. Прачытай загадку.

 У яловіку кашлатым

 запішчалі птушаняты.

 Ды зімой, ды ў маразы!

 Што за птушка? — Адкажы!  

У. Паўлаў

 

Складзі адгадку — назву птушкі з прапанавах літар.

 БЮКРЫДЗЖА — …  

 

10. З літар слова парасон складзі як мага болей новых слоў. Адныя і тыя ж літары можна выкарыстоўваць некалькі разоў.

 

 




18 лістапада Кантрольная работа па тэме “Сказ”.

 

1.У канцы сказаў пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. У дужках вызначце віды сказаў па мэце выказвання (ап., пыт., паб.)

 

Як добра летам на лузе       (        )   На розныя галасы заліваюцца птушкі     (       ) Пра што яны пяюць       (       ) Спыніся і паслухай спеў птушак       (      )

 

2.Складзіце сказы з дадзеных слоў. Запішыце.

 

Дома, нашага, дахам, жывуць, пад, ластаўкі. Першыя, небе, зорачкі, на, засвяціліся.

3.Падзяліце тэкст на сказы. Спішыце.Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.

Алесь пачуў курлыканне хто гэта так сумна спявае ён падышоў да акна над домам у вырай ляцелі жураўлі да сустрэчы вясной, прыгожыя птушкі

 

4.Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэсліце дзейнік і выказнік.

Л..сныя ж..хары добра падрыхтаваліся да х..ладоў. Выц..кае руч..ёк з крынічкі.

 

5.Выпішы пабуджальны сказ.

 

Школьны двор звініць дзіцячымі галасамі.  Давайце пойдзем у грыбы!

Ці любіце вы збіраць ягады?

                               


ТЭМА: Паўтарэнне



На ўроку ты

успомніш правілы напісання слоў;
будзеш вызначаць націск у словах, дзяліць словы на склады;
называць гукі і літары беларускай мовы.

Хвілінка чыстапісання.
  • Спішы спалучэнні літар. Якія ў іх словы схаваліся? Пра што пойдзе гаворка на ўроку?
  • Прачытай выказванне. Дапоўні словамі.
Паўтары.







Арфаграфічная размінка.
  • Прачытай слова, устаў прапушчаную літару. Перамясці слова да адпаведнага правіла.

 
  •  
Гульня "Растаў па парадку"
  • Размясці словы ў алфавітным парадку.

  •  
Дадзенае заданне робім вусна.



  • Прачытай верш. Устаў прапушчаныя літары. 

Правер сябе.
  • Адкажы на пытанні на флэш-картках. 


  •  
  • У вольны час можаш выканаць заданні для замацавання ведаў, размешчаныя ніжэй.


 



Панядзелак 25 мая
ТЭМА: Абагульняльны ўрок



На ўроку ты
  • замацуеш веды пра тэкст, пра прыметы тэксту.

Успомні.
  • Разгледзь карту розуму "Тэкст". Паўтары, што ведаеш пра тэкст, каб выкарыстаць гэтыя звесткі ў выкананні заданняў.

Гульня "Тэкст ці не"
  • Знайдзі сярод прапанаваных набораў сказаў тэксты. 

  • Прачытай сказы. Устанаві правільны парадак сказаў у тэксце.
Гульня 

"Пабудуй тэкст са сказаў"

  • Дай загаловак тэксту. Вызнач тэму і галоўную думку тэксту.
Гульня


 "Знайдзі апошняе слова"


  • Складзі з частак тэкст. Размясці іх па парадку.
Гульня "Пачатак, 

асноўная частка, канцоўка"

  • Падбяры загаловак да тэксту, каб у ім была паказана тэма і галоўная думка. Выберы з прапанаваных: "Пра сабаку", "Разумны сабака", "Хатні жыхар".
  • Прыдумайце загаловак i ўстаўце ў тэкст словы. 


Правер сябе.
Выканай тэст.





  •  
Чацвер  21 мая
ТЭМА: Падзел тэксту на часткі: пачатак, асноўная частка, заключная частка


На ўроку ты
будзеш вучыцца вылучаць у тэксце пачатак, асноўную частку, канцоўку;
дапаўняць тэкст неабходнай часткай.

Хвілінка чыстапісання.
  • Запішы спалучэнні літар.
  • Запішы слова і спалучэнне слоў. Якая сувязь існуе паміж імі?
Успомні.

  • Дапоўні сказы патрэбнымі словамі. Перамясці словы. Прыдумай загаловак да тэксту.





Вывучы.
  • Вызнач паслядоўнасць сруктурных частак тэксту па дадзенай харакатрыстыцы. Падумай, што будзе  пачаткам, асноўнай часткай, канцоўкай і размясці ў такой жа паслядоўнасці.

  • Перамясці часткі тэксту ў адпаведнасці са зместам: пачатак, асноўная частка, канцоўка.

  • Да асноўнай часткі і канцоўкі  прыдумай пачатак. Правер сябе з дапамогай флэш-карты.







  •  Вусна
  • Знайдзі адказы на пытанні. Правер сябе з дапамогай флэш-карт.







  • Серада      БЕЛАРУСКАЯ МОВА      20 мая
    ТЭМА: Кантрольны дыктант.


    На ўроку ты 
    • успомніш правілы напісання слоў;
    • замацуеш навык напісання тэксту пад дыктоўку.
    Падрыхтуйся.
    Гульня "Чацвёрты лішні"


    • Устаў прапушчаныя літары. Перамясці слова да  правіла ў адпаведнасці з устаўленай літарай.
    Гульня "Пазнай правіла"

    Успомні правілы напісання дыктанта.
    1. Настаўнік чытае ўвесь тэкст, ты слухаеш.
    2. Настаўнік чытае асобнымі сказамі:  
    • першы раз  слухаеш сказ;
    • другі раз - пішаш;
    • трэці раз - правяраеш.
    !Не прабягай вачамі па радку, а прачытвай і прагаворвай шэптам ці сам сабе.


    3. Пасля запісу ўсіх сказаў - паўторнае чытанне настаўнікам для праверкі ўсяго тэксту.
    Дыктант "Лета" 
    • націскай на кнопку і пішы дыктант.

    • Правер напісанне дыктанта з дапамогай флэш-карткі.(Цісні для праверкі на сіні  прамавугольнік)

    Ацані сябе.
    • Працягні выказванне, выразі свае   адносіны да напісання дыктанта:
    "Я ўпэнены ..."
    "Я сумняваюся ..."





    Панядзелак 18 мая
    ТЭМА: Загаловак. Навучальны пераказ.


    На ўроку ты
    будзеш вучыцца падбіраць загаловак да тэксту;
    замацуеш навык у вызначэнні галоўнай думкі і тэмы тэксту;
    напішаш пісьмовы пераказ тэксту.

    Хвілінка чыстапісання.
    • Запішы спалучэнні літар.
    • Запішы сказ.
    • Запішы словы-адказы.
                        Гульня "Перакладчыкі"

    • Прачытай тэкст, пр. 194, с. 111-112.  Вызнач яго тэму і галоўную думку. 
    • Падбяры загаловак да тэксту з прапанаваных на с. 112.
    • Разгледзь сюжэтныя малюнкі, пр. 195, с. 112. Суаднясі іх са зместам тэксту з папярэдняга практыкавання. Выбяры сказы з тэксту, якімі можна падпісаць кожны малюнак. У цябе атрымаўся малюнкавы план.
    • Падбяры загаловак да кожнай групы сказаў. У цябе атрымаўся слоўнікавы план.
    • Правер сябе з дапамогай флэш-картак.


    • Адкажы на пытанні да тэксту пр. 194 з выкарыстаннем апорных слоў пр. 196, с. 113.
    • Размясці птушак так, як яны з'яўляліся ў тэксце.

    • Устаў прапушчаныя літары. Назаві правіла, якое неабходна ведаць, каб напісаць слова правільна.


    • Запішы тэкст, выкарыстоўваючы пытанні да тэксту, малюнкавы і слоўнікавы план.
    • Правер напісанае.
    • Ацані запісаны тэкст:
    - падзеі перададзены паслядоўна +\-;
    - важныя звесткі не прапушчаны +\-;
    - сказы аформлены правільна: пішуцца з вялікай літары, у канцы стаіць кропка, думка ў сказе закончана +\-;
    - словы ўжываюцца правільна +\-;
    - памылак у напісанні слоў няма +\-.

    Выканай пр. 199, с. 114.










    Чацвер  14 мая

    ТЭМА: Тэма і галоўная думка тэксту.

    На ўроку ты 


    • даведаешся, што такое  тэма і галоўная думка тэксту;
    • будзеш вучыцца называць тэму і галоўную думку тэксту.


    1) Хвілінка чыстапісання.



    • Запішы літары і спалучэнні літар.
    • Складзі са слоў сказ. Запішы сказ. Падкрэслі, пра што гаворыцца ў сказе адной лініяй, што пра гэта гаворыцца дзвюма лініямі.
    • 2) Выканай практыкаванне с. 108, 
    • пр. 189. (Вусна) Пра каго расказваецца ў тэксце? Што аўтар хацеў сказаць пра мядзведзя? Выберы з прапанаваных загаловак да тэксту.
    • 3)  Прачытай інфармацыю пра мову на с. 108.
    • 4) Праверце, як засвоена інфармацыя пра тэкст з дапамогай флэш-карт.
    • Спасылка  https://www.goconqr.com/en-US/flashcard/22726874/------
    • 5) Падзялі тэкст на сказы. Правільна аформі сказ. 
    • Складзі з прапанаваных груп слоў тэкст. Назаві тэму тэксту, пра што гэты тэкст?




    Мой ответ
    Тэкст гэта - ... *
    1 балл


    Некалькі сказаў, звязаных па сэнсе.

    Некалькі сказаў, запісаных у пэўным парадку.
    Галоўная думка тэксту - гэта ... *
    1 балл


    Асноўнае, што хоча сказаць аўтар чытачу.

    Тое, пра што гаворыцца ў тэксце.
    Тэма тэксту - гэта ... *
    1 балл


    Асноўнае, што хоча сказаць аўтар чытачу.

    Тое, пра што гаворыцца ў тэксце.
    Прачытай тэкст. Вызнач тэму тэксту. Андрэйка злавіў шчупака. Прынёс дамоў і пусціў у таз з вадой. Рыба плавала. Падкраўся кот Цімох. Ён хацеў злавіць рыбу лапай. Але ў шчупака вострыя зубы.
    3 балла


    пра жывёл

    пра рыб

    пра небяспечнага шчупака



    Серада 13 мая  
    ТЭМА: Тэкст. Адрозненне тэксту ад набору сказаў.


    На ўроку ты





     пазнаёмішся з прыметамі тэксту;


     будзеш вучыцца адрозніваць тэкст ад набору сказаў,             вызначаць колькасць сказаў у тэксце.
    Хвілінка чыстапісання

    • Спішы словы. 
    • Запішы сказы.
    • Вывучы
    • Адкажы на пытанне: з чаго складаецца тэкст?
    • Разгледзь табліцу


    • Выканай пр. 184, с. 105, вусна.
    • Гульнявое практыкаванне "Тэкст ці не тэкст"
    • Прачытай правіла на с. 105.
    • Правер, як засвоена інфармацыя з правіла і з табліцы з дапамогай флеш-картак 
    • спасылка
    https://www.goconqr.com/en-US/flashcard/22726874/------


    Выканай гульнявое практыкаванне "Складзі тэкст".
    https://learningapps.org/watch?v=pabaru1ik20

    Палічы колькасць сказаў у тэксце з дапамогай гульні.

    https://learningapps.org/watch?v=pqvrq02e520 (карыстайся стрэлкай у ніжнім кутку справа) 
    Выканай пр. 188, с. 107










    Панядзелак 11 мая
    Тэма замацаванне вывучанага

    1.Чыстапісанне (наступная старонка)
         

    Падручнік с.103 пр.181


    Звесткі пра сказ.

    https://www.goconqr.com/en-US/flashcard/22365691/

    Замацуй уменне дзяліць тэкст на сказы і выканай гульнявое практыкаванне.

    https://learningapps.org/watch?v=pyzvhy3kn20

    Д/З: Прыдумай і запішы ў сшытак 3 сказы (у канцы сказа стаіць кропка, пытальнік, клічнік)

    Чацвер 7 мая 
    тэма Вызначэнне сувязі слоў у сказе
    1) Чыстапісанне с.32
    Спасылка     http://learningapps.org/watch?v=pkwy4xg5c16
    2) Падручнік 
    с.102 практ. 179 вусна
    Зрабіце фізхвілінку (Гл. мінулы урок)
    с.103 практ 180 Запішыце сказы
    Д/З: 183 с.104


    Серада   тэма: словы,якія абазначаюць пра каго або пра што гаворыцца ў сказе.
    1) Чыстапісанне с.31
    2) Падручнік 
    слоўнікавае слова калідор (вы ведаеце, як мы працуем са слоўнікавымі словамі, папрацуйце)
    3) Практ.172 (рабіць па ўзору)
    4) Практ.175 (запісаць толькі першы сказ, словы падкрэсліць адпаведна адной і дзьвума рыскамі)
     Фізхвілінка



    Спасылка  http://learningapps.org/watch?v=p8wvdrzh516
    5) Запіс д/з практ 178,




    Панядзелак  4 мая
    тэма: сказ
    1) Чыстапісанне с.30
    2) Правіла с.95
    3) Практ 168 зрабіць у сшытку
    4) Дамашняе заданне с.98 пр171, правіла с.95







    Чацвер  30 красавіка тэма:  словы-дзеянні

    1) Сшытак па чыстапісанню с.29
    2) Тлумачэнне тэмы па спасылцы   https://cloud.mail.ru/stock/aqRcwNPkEcDu6TsAQv53uXfC

    3) Падручнік, практ. 163
    4) Пагуляем!(Цісні на прапанаваныя словы!)
     http://learningapps.org/watch?v=pze3b3xkn16
    5) Запіс д.з  
    Прыдумаць і запісаць у сшытак па 5 слоў-прадметаў, 5 слоў прыметы прадмета,  5 слоў дзеянні прадмета

    СЕРАДА  29 КРАСАВІКА
    тэма: словы, якія называюць дзеянні прадметаў

    1) Чыстапісанне, працуем на наступнай старонцы.
    2) Паўтарэнне тэмы: словы , якія называюць прыметы прадметаў
    - прачытаць правіла с.88
    -пагуляйце! Спасылка  learningapps.org/watch?v=pt4s1guvk16
    3) Падручнік, новая тэма с.91 чытаем правіла
    У сшытках выконваем практ.160
    4) Дамашняе заданне:  практ. 165 с. 94, 
    правіла с.91

    Бел.літ.чыт:  дам.заданне
     с. 80, с.82 вершы выразна чытаць









    Субота 25 красавіка
    Тэма: словы, якія называюць прыметы прадметаў
    1) Чытаем правіла с. 88
    2) Сярод прапанаваных слоў выпішыце ў сшытак словы, якія называюць прыметы прадметаў:
    Возера, прыемны, сядзіць, лета, хвароба, сонечны, сукенка, чырвоны, свеціць, светлы, летні.
    3) Пагуляем спасылка http://learningapps.org/watch?v=peh0bp8mt16

    4) Запіс д/з с. 90 практ. 58

    Чацвер 23 красавіка
     тэма: Прыназоўнік

    1) Пісьмо пад дыктоўку слоўнікавых слоў:
    Лесвіца, дзверы, месца, надвор'е, вокладка, адказ, ручнік, ёсць, цыбуля,гарбуз, сусед.

    2) Чытаем правіла на с. 85.
    №) Практ. 150 с. 86
    3)Замацаванне тэмы
    Ловім спасылку https://learningapps.org/view2289329

    4) Запіс дамашняга задання
    Правіла с.85 практ.152 с.87

    Серада  22 красавіка
    Тэма: Яшчэ адзін урок па тэме
    Словы-прадметы

    1) Праца з сшыткам па чыстапісанню
    с.25
    2) Выконваем у сшытках практыкаванне 146
    3) Крыху пагуляем і праверым свае веды
    Спасылка http://learningapps.org/watch?v=p2qi0ioy516 
    Каб праверыць веды, па завяршэнні гульні, цісні ў ніжні правы куток , там, дзе сіняя стрэлка, у некаторых заданнях стрэлкі няма.
    Дамашняя работа- паўтарыць правіла с.81, 82. 
    Жадаю поспехаў!






    Панядзелак 20 красавіка
    Добры дзень, мае дарагія сябры!
    Тэма нашага занятка :
    словы, якія называюць прадметы.
    План
     Сшытак па чыстапісанню с. 24
     Праца з падручнікам
    - с.80 вусна практ. 142
    - чытаем правіла с.81
    - у сшытках выконваем практ.143  (па ўзору)
    - правіла с. 82
    - практ . 144 выконваем у сшытках
    - праца з слоўнікавым словам ЛЕСВІЦА
    - практыкаванне ( цісны на спасылку http://learningapps.org/watch?v=pazhwpp6j16  )
    Дамашняе заданне с.82 правіла, практ. 147 с.83











    ХОЧУ ВСЁ ЗНАТЬ!: БЕЛОРУССКИЙ ЯЗЫК: Прывітанне, мае шаноўныя сябры ! Прапаную вам некалькі практыкаванняў па беларускай мове.



    http://fn0ghd.blogspot.com/2020/04/blog-post_3.html  






    БеларусаЗНАЎЦА: Мова - 1 клас:      Алфавіт      Гукі мовы      Гульня "Алфавіт"      Падпішы малюнкі      Чытанне слоў па першай і апо...

    Тэсты, гульні

    http://iavseznaika.blogspot.com.by/p/blog-page_7507.html?sprehttp://iavseznaika.blogspot.com.by/p/blog-page_7507.html?spref=blf=bl

    Комментариев нет:

    Отправить комментарий